ГЛЯДЗІЦЕ ЭКРКУРСІЮ ПА СПАСЫЛЦЫ
ўўў
Музей ствараўся з мэтай зацікавіць вучняў гісторыяй роднага краю, выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага, выклікаць цікавасць да набыцця гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных і лінгвістычных ведаў. Экспанаты музея сабраны ў вёсках Гомельскай вобласці. У музеі прадстаўлены прылады працы і прадметы побыту, мэбля, вышыўка, беларускія ручнікі. Усе экспанаты музея адлюстроўваюць жыццё беларускага народа на працягу ХІХ – ХХ ст.
Музей прадстаўляе сабой сялянскую хату з сенцамі. Хата зрублена з броўнаў (эмітацыя). Каля хаты – рубленая студня. На сценках у сенцах размешчаны трох’ярусныя сцелажы з экспанатамі (посуд, прылады працы, прадметы побыту). Хата мае адзін пакой, у якім знаходзіцца мэбля, прадметы побыту, тканыя вырабы, вышыўка, беларускія ручнікі. Посцілкі, дываны, абрусы, ручнікі адлюстроўваюць багатую творчасць мясцовых майстроў. Кожны год колькасць экспанатаў папаўняецца. Асноўныя раздзелы экспазіцыі: прылады працы і побыту; беларуская вышыўка.
На базе музея вядзецца даследчая дзейнасць. Вучнямі былі напісаны работы: “Гуканне вясны” (каляндарныя абрады) Бабушкіна В. 2012, “Налічнікі на вокнах адной з вуліц майго горада” Праведная Ю. 2014.
Кіраўнік музея - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Лынеўская Тамара Валер'еўна. Тамара Валер'еўна удзельнічала ў рэспубліканскім семінары “Музей установы адукацыі – цэнтр актывізацыі пошукавай, праектнай і краязнаўчай дзейнасці” (Віцебск, 2016), раённай E-mail канферэнцыі “Дополнительное образование детей и молодежи: Формула успеха” (Гомель, 2017).
Удзельнікі музея праводзяць асветніцкую дзейнасць. У музеі школы рыхтуюцца для вучняў інфармацыйныя гадзіны, урокі, віктарыны, музычныя кампазіцыі, акцыі, святы, экскурсіі, выязныя выставы для жыхароў горада (“Беларуская кухня”, “Каляды”, “Пакровы”, “75 гадоў Гомельскай вобласці”, “Беларусь – краіна маёй будучыні”, “Хто мы? Мы – беларусы”…).
За ўвесь перыяд існавання школьнага музея яго наведалі педагогі Гомельскай вобласці, слухачы інстытута павышэння кваліфікацыі настаўнікаў, госці з Германіі, Бельгіі, Францыі, Англіі, запрошаныя фондам “Дапамога дзецям Чарнобыля”, студэнты Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта (замежныя студэнты), Тэхнічнага ўніверсітэта імя П. Сухога, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, вучні школ і пазашкольных устаноў г. Гомеля і Гомельскай вобласці, удзельнікі рэспубліканскага краязнаўчага семінара, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, бацькі, настаўнікі.
Кіраўнік і прадстаўнікі музея ўдзельнічаюць у конкурсах і маюць узнагароды:
- 2000 – дыплом школьны музей года ў намінацыі “Этнаграфічны музей” у гарадскім конкурсе школьных музеяў (кіраўнік Мохарава К.А.).
- 2001 – дыплом лаўрэата рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў (кіраўнік Мохарава К.А.).
- 2004 – пісьмо з падзякай у гарадскім конкурсе школьных музеяў (кіраўнік Канцавая Н.В.).
- 2013 – грамата гарадскога конкурсу прэзентацый музеяў устаноў адукацыі “Віртуальны музей” (кіраўнік Лынеўская Т.В.).
- 2015 – пісьмо з падзякай за ўдзел у міжнародным злеце актывістаў школьных музеяў (кіраўнік Лынеўская Т.В.).
- 2016 – дыплом 3 месца ў гарадскім праекце “Музейны КВЕСТ” у намінацыі “Лепшае КВЕСТ – заданне” (кіраўнік Лынеўская Т.В.).
Вялікая роля этнаграфічнага музея школы ў навучальна-выхаваўчым працэсе і патрыятычным выхаванні вучняў. На базе музея працуе аб’яднанне па інтарэсах “Спадчына”. Узрост вучняў 11 – 13 гадоў. Вучні вывучаюць фальклор беларускага народа, побыт, рыхтуюць і праводзяць экскурсіі ў школьным музеі.
Савет музея не спыняе працы над пашырэннем экспазіцый, распрацоўкай пазнаваўчага матэрыялу, ажыццяўляецца работа над стварэннем і падрыхтоўкай лекцый па асноўных тэмах, звязаных з побытам беларускага народа, працягваецца збор і папаўненне музея экспанатамі. Савет музея арганізуе правядзенне экскурсій, сустрэч, выступленняў з лекцыямі пра гістарычнае мінулае нашага народа.
Матэрыялы аб мерапрыемствах, якія арганізоўвае Савет музея школы, друкуюцца ў газеце “Гомельская праўда” і “Савецкі раён”.
ўўў
щщщщ
ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
"ЯК ТЫ ДОРАГА МНЕ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!"
Удзел у акцыi "Пажаданнi роднай мове" прымалi вучнi 5-х класау.
Дзецi пры дапамозе эпiтэтау выказвалi свае адносiны да роднай мовы.
У межах "Тыдня беларускай мовы" у 5Б кл.прайшла акцыя "Размауляй са мной па-беларуску",
на якой вучнi успаминалi i вывучалi новыя словы на беларускай мове.
Сёння цяжка уявиць, якой каласальнай папулярнасцю на працягу доугих дзесяцигоддзяу карысталася творчасць Ивана Шамякина и Ивана Мележа. Прычым сучасными чытачами творы гэтых письменникау прачытваюцца па-новаму, и адкрываюцца нябачаныя раней глыбини. Гэта зразумели вучни 9 "А" класса, якия у школьным этнаграфичным музеи правяли выставу "Майстры слова", прысвечаную знакамитым землякам.
Для вучняу 3 "А" и 3"В" класау у школьным этнаграфичным музеи была праведзена экскурсия "Аб родным краи роднай мовай". Школьники паглыбили веды пра гистарычнае минулае беларускага народа, яго культурную спадчыну, пачули милагучную беларускую мову. "Будзь у трэндзе". Так называуся паказ адзення у традыцыйным стыли, яки прадэманстравали вучни старэйшых класау. Яны разгледзели экспазицыю "Беларуския народныя касцюмы", пазнаемилися з разнастайными стылями беларускай вопратки, матэрыялами для пашыву, параунали паусядзенае и святочнае адзенне.
У школьнай бібліятэцы арганізаваны кніжныя выставы, прысвечаныя Тыдню роднай мовы. Дзяцей зацікавілі кнігі з выставы "Сэрцам роднага слова краніся". Таксама цікава было пазнаёміцца з мастацкай літаратурай на выставе "Роднай мовы пералівы", дзе змешчаны творы беларускіх класікаў.
Вучні 11Б класса прынялі удзел у квест-гульні "Фальклор, фальклор - душа народа".
Прэзентацыя серыі кніг "Скарбонка гістарычнай памяці".
Вучні 10А класа прынялі удзел у віктарыне "Беларусь - мая Радзіма".