Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Дата: 21 февраля 2022 в 19:30
156 просмотров

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры (21.02.2022 – 26.02.2022) прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Імёны Янкі Купалы і Якуба Коласа вядомы кожнаму беларусу. Без іх нельга ўявіць нашу літаратуру і культуру. Гэтыя пісьменнікі пранеслі праз ўсё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, душу і сэрца.

У нашай школе арганізавана выстава “Колас і Купала ў фатаграфіях, у паэзіі, у сэрцах”. “Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам. Іх псеўданімы з народнага жыцця і фальклору. Калі Колас – зямля, дык Купала – неба над роднаю зямлёю, калі Колас – хлеб, дык Купала – песня. Колас – цяпло роднага дому, трываласць і спакой, Купала – лірычны неспакой, трывога за родны край і за яго людзей”.

На працягу тыдня праходзіць культурная акцыя “Чытаем Купалу і Коласа разам”. “Купала і Колас – блізкія, але розныя. Яны ў літаратуры застаюцца разам – удвух, дапаўняючы адзін аднаго. Купала – паэт-рамантык, Колас – рэаліст. Купала ірвецца ў свет ад зямлі, ад забітасці і цемры людской, Колас – вяртаецца на зямлю, у свой родны, мілы кут”.

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.